Беларуская Служба

У Амстэрдаме ўведзена забарона на дэманстрацыі

11.11.2024 16:17
Гэта рэакцыя на антысеміцкія напады на ізраільскіх заўзятараў і людзей, падобных да габрэяў.
Прапалестынскія пратэстоўцы сутыкаюцца з галандскай паліцыяй на плошчы Дам у АмстэрдамеEPA/ROBIN VAN LONKHUIJSEN Dostawca: PAP/EPA.

Нідэрландская паліцыя расследуе антысеміцкія напады на ізраільскіх заўзятараў і людзей, падобных на габрэяў.

Учора паліцыянты затрымалі 50 прапалестынскіх пратэстоўцаў, якія, нягледзячы на ​​забарону, уведзеную мэрам Фемке Халсема, арганізавалі акцыю пратэсту ў цэнтры Амстэрдама.

Мэр горада, які адказвае за бяспеку, увёў забарону на арганізацыю дэманстрацый на ўсе выходныя, а затым падоўжыў яе да чацвярга, паколькі, паводле паліцыі, усё яшчэ існуе рызыка эскалацыі гвалту.

Нягледзячы на ​​тое, што ізраільскія заўзятары пакінулі Амстэрдам, антысеміцкія інцыдэнты працягваліся на выходных. У людзей, падобных на габрэяў, зноў на вуліцах бралі пашпарты і пыталіся, габрэі яны ці ізраільцяне.

Прапалестынскім актывістам не спадабалася забарона на арганізацыю дэманстрацый. Іх учора ў цэнтры горада сабралася каля 200 чалавек. Паліцыя затрымала 50 чалавек, а астатніх вывезла на аўтобусах у раён на ўскраіне горада.

ПР/юл